Шановні відвідувачі!

Із 13.05.2020 року опублікована нова версія сайту, яка працює за постійною адресою http://opishne-museum.gov.ua/. Вся оновлена та актуальна інформація буде розміщуватися на новому сайті.
Будете на екскурсії в Полтаві, то не забудьте завітати і до нас.

Автор: Museum. Опубліковано в Е-літня Академія Гончарства в іменах-2018

Дарина Мандзік народилася в Мінську (Республіка Білорусь). Закінчила Білоруський національний технічний університет (2016).

Основні зацікавлення: архітектура, мистецтво, кераміка, ілюстрації, подорожі

Її враження:

«Mае ўражанні ад Акадэміі апісваюцца словамі “любоў, людзі і кераміка”. Опішне – гэта канцэнтрат любові. Апішнянскія ганчары любілі гліну і сваю справу, як і тыя, хто даследуе іх жыццё і працу. Без вялікай любові немажліва было б стварыць музей Украінскага ганчарства, збіраць цудоўныя фонды і з года ў год укладаць столькі працы ў гэтае месца. Любоў кіруе ўсімі людзьмі, хто займаецца сваёй справай, і гэта бачна па людзях, якія канцэнтруюцца вакол музея, і ў скульптурах, якія стаяць навокал. Я адчувала сябе ў Опішне як дома, часам як у ідэальным свеце, дзе ты жывеш разам з такімі рознымі і цудоўнымі людзьмі, ходзіш кожны дзень на любімую працу, вучышся ў мудрых і таленавітых настаўнікаў. За 21 дзень выпрацавалася звычка да такога жыцця, і за гэта дзякуй вялікі ўсім, хто зрабіў Акадэмію і быў побач. Я вельмі па вас сумую! Акадэмія падарыла мне новыя веды, сяброў, думкі, натхненне і ўпэўненасць, што мае мары не глупства. Складана ўмясціць падзякі ў кароткі спіч, таму самае галоўнае. Велізарны дзякуй пану Алесю і ўсім, хто працуеразам з ім, за стварэнне месца, якое натхняе, за мажлівасць убачыць выдатныя прыклады ўкраінскай керамікі і за Акадэмію. Дзякуй пані Наталлі за веды і эскперыменты, мудрасць і наданне ўпэўненасці ў сваім шляху. Дзякуй пану Радзьку за неверагоднае натхненне і цудоўныя скульптуры (і за “Дурна кола не ганяй”). Дзякуй Зіне за каштоўныя веды па абпале ў горне. Аксана, дзякуй, што апекавалася намі і так удала нас пасяліла. Дзякуй, што Сімпозіўм праходзіць падчас Акадэміі, знаёмства з людзьмі тваёй справы гэта неверагодна. Дзякуй усім акадэмістам, вы сталі такімі роднымі, спадзяюся ўбачыць вас усіх яшчэ неяк! Стаўлю свой подпіс за стварэнне Акадэміі 2 года(Ня ведаю, куды ў гэты эцюд ўставіць неверагодна смачныя украінскія варэнікі, з якімі я пазнаёмілася дзякуючы Каце. Уражанне ня меншае, чым ад керамікі!)».

 
Замовити екскурсію